3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Дзень праваслаўнай кнігі ўрачыста адзначаюць у Беларусі
Адкрыліся святочныя мерапрыемствы з экспазіцыі ў Нацыянальнай бібліятэцы, прысвечанай першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, ганароваму мітрапаліту Філарэту.
Экспанаты выставы - 70 кніг з Мемарыяльнай бібліятэкі Уладыкі, яго асабістыя тамы і падарункі. Сам прыхільнік кнігі і асветнік Філарэт пакінуў пасля сябе багаты збор літаратуры - гэта больш як 10 тысяч адзінак. На выставе прадстаўлена толькі малая частка. Аднак і яе прэзентацыя стала доўгачаканай публічнай падзеяй. Бо пераемнасць пакаленняў і выхаванне чытача духоўнай літаратуры - асноўная мэта форуму праваслаўнай кнігі.

Веніямін, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі: "Нам вельмі важна, каб і сучасны чалавек разумеў, што гэта і яго правіла жыцця, прынцып жыцця, якога трэба вельмі цвёрда трымацца, каб нам захаваць свой твар, каб духоўны складальнік дапамагаў сучаснаму чалавеку, нягледзячы на ўсе складанасці сённяшняга супярэчлівага свету, на ўсе пытанні сённяшняга дня мы можам знайсці адказы ў духоўнай літаратуры, у жыццях святых, падзвіжніках набожнасці, думках, дзённіках, нататках падзвіжнікаў набожнасці і творах святых айцоў".
Святкаванне Дня праваслаўнай кнігі падтрымалі ў рэгіёнах краіны, дзе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя папулярызацыі духоўнай літаратуры. Мэта такіх сустрэч - знаёмствы з кніжнымі рарытэтамі і новымі выданнямі, а таксама абмеркаванне пытанняў аб камплектаванні бібліятэк якаснай гістарычнай, краязнаўчай і патрыятычнай літаратурай.















