3.72 BYN
2.93 BYN
3.39 BYN
Фактар.BY 60+: глядзіце 13 лютага ў 20:45 на "Беларусь 1"
Узрост ім да твару, а песня - сэнс жыцця. Іх талент раскрыецца яшчэ ярчэй на шоу "Фактар.BY 60+". Сцэна, на якой мары спраўджваюцца, прыме яшчэ адну васьмёрку ўдзельнікаў праслухоўвання.
З 24 выканаўцаў сфарміруюць тузін фіналістаў, а затым гледачоў "Беларусь 1" чакае захапляльны суперфінал.
Хто 13 лютага прадоўжыць шлях да фіналу і будзе прэтэндаваць на перамогу ў праекце без узроставых цэнзаў, вырашаць эксперты.
У зорным журы - прафесіяналы сваёй справы: народны артыст Расіі Уладзімір Бярэзін, заслужаныя артысты Вікторыя Алешка і Аляксандр Саладуха, а таксама актрыса і спявачка Аляксандра Гайдук.
Каму яны дадуць білет у фінал? Не прапусціце ўвечар у 20:45 - будзе музычна і шчыра.
Гледачы не ўплываюць на ход шоу, але падтрымаць свайго фаварыта можна праглядамі. Уключайце самы народны праект, які аб'яднаў пакаленні ля экранаў, - "Фактар.BY 60+", або глядзіце выпускі на афіцыйным YouTube-канале.















