3.78 BYN
2.81 BYN
3.30 BYN
"Крокі" да вялікай сцэны: VIII Міжнародны дзіцячы тэатральны форум праходзіць у Мінску
Міжнародны дзіцячы тэатральны форум у сталіцы аб'яднаў 170 юных акцёраў з Беларусі і Расіі. У праграме 12 спектакляў, у тым ліку павучальная казка "Таямнічы гіпапатам" аб сяброўстве, "Што ж такое мы..." аб стойкасці, мужнасці і сіле духу савецкага народа і "Пятае вымярэнне" аб лепшых момантах дзяцінства.
"Мы прывезлі цудоўны спектакль "Ляці, буслік, ляці!", у ім адлюстравана славянская душа", - паведаміў кіраўнік узорнага дзіцячага тэатра "Летуценнікі" Любанскай дзіцячай школы мстацтваў Васіль Каткавец.
Кацярына Лучына, начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама:
"У нас ёсць прафесійнае жюри, якое будзе глядзець спектаклі. 26 сакавіка мы подвядзём вынікі і вызначым пераможца".
Форум "Крокі" праходзіць напярэдадні Міжнароднага дня тэатра і будзе доўжыцца 3 дні. У праграме экскурсіі і майстар-класы для юных акцёраў, адукацыйныя лекцыі для кіраўнікоў творчых калектываў.















