3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Любоў да сваіх традыцый - у Маладзечне да выцінанкі ставяцца як да скарбу
Аўтар:Ніна Мажэйка
Яны ствараюць і мяняюць свет паводле законаў дабра, веры, надзеі, любові і прыгажосці.
Спецпрэмія Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва прысуджана выкладчыкам Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага Людміле Валковіч-Борыс і Лізавеце Чырвонцавай за адраджэнне, захаванне і развіццё традыцый маладзечанскай школы выцінанкі.
З 1995 года на аддзяленні дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва выразаюць ажурныя сюжэты з паперы народныя майстры і вучаць гэтаму наступныя пакаленні.
Менавіта ў Маладзечне да выцінанкі сталі ставіцца як да скарбу. А стараннямі мясцовых педагогаў у 2024 годзе выцінанка папоўніла спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны і атрымала ахоўны статус ад ЮНЕСКА (гл. відэа).















