3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
"Мой тата - Мулявін": турнэ па расійскіх гарадах акуне ў закуліссе жыцця беларускага песняра
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Мулявіну магло б споўніцца 85 гадоў. У юбілей песняра "Першы інфармацыйны" аблічбаваў хатнія эксклюзівы і зайшоў за кулісы разам з народным артыстам Савецкага Саюза. Як самародак з расійскага Уралмаша закахаўся ў беларускую мову і вывеў нашу народную песню ў савецкі трэнд?
Каманда "Першага" і дачка песняра Марына Мулявіна адправіліся ў турнэ па расійскіх гарадах. Ці памятае пра свайго выхадца Екацярынбург? Чаму Мулявін не ўпадабаў матыў "Волагды"? І дзе адпачываў у маскоўскай мітусні? Мы сустрэліся з заслужанымі дзеячамі, для каго Мулявін быў кумірам, і тымі, для каго - проста сябрам. Прэм'ера - 12 студзеня.















