3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Паставы абраныя культурнай сталіцай Беларусі 2026 года
Аўтар:Рэдакцыя news.by
news.byhttps://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/1545c780-64e2-4b88-bad7-2cb577672a89/conversions/76a8127f-999b-49f1-bb7b-1ad6ba776aef-sm-___webp_480.webp 480w, https://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/1545c780-64e2-4b88-bad7-2cb577672a89/conversions/76a8127f-999b-49f1-bb7b-1ad6ba776aef-md-___webp_768.webp 768w, https://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/1545c780-64e2-4b88-bad7-2cb577672a89/conversions/76a8127f-999b-49f1-bb7b-1ad6ba776aef-lg-___webp_1280.webp 1280w, https://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/1545c780-64e2-4b88-bad7-2cb577672a89/conversions/76a8127f-999b-49f1-bb7b-1ad6ba776aef-xl-___webp_1920.webp 1920w

Культурную эстафету ад Іванава перанялі Паставы. 17-й культурнай сталіцай Беларусі стаў горад у Віцебскай вобласці. Новы статус цэнтр набыў з пачатку 2026 года.
Сярод мерапрыемстваў, якія пройдуць у Паставах, традыцыйная культурна-этнаграфічная акцыя "Святкуем па-беларуску". Праект раскрывае мясцовыя традыцыі правядзення святаў народнага календара. Акцыя праходзіць на працягу ўсяго года.
У красавіку пройдзе "Тыдзень смаку". Культурная сталіца чакае гурманаў на прэзентацыі страў Пастаўшчыны, якія ўваходзяць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай нематэрыяльнай спадчыны.
У топ культурных мерапрыемстваў увойдзе і фестываль "Звiняць цымбалы i гармонiк". У чэрвені ён збярэ ў Паставах удзельнікаў ужо 35-ты раз.















