3.73 BYN
2.92 BYN
3.37 BYN
Прысвячэнне слыннаму краязнаўцу: беларускія мастакі прэзентуюць выставу ў Маладзечне
Таямніца часу - праз экспанаты Мінскага абласнога краязнаўчага музея. Тут прэзентуюць выставу, прысвечаную вядомаму маладзечанскаму краязнаўцу, першаму дырэктару музейнай установы Генадзю Каханоўскаму. Дзякуючы яму фонды ўстановы набылі рарытэты, якія маюць нацыянальную каштоўнасць.
У Беларусі захавалася толькі 11 аўтэнтычных слуцкіх паясоў. Два з іх у свой - Маладзечанскі музей - у 1968 годзе з Дзяржаўнага гістарычнага музея СССР у Маскве і прывёз першы дырэктар установы Генадзь Каханоўскі. Адзін з іх знаходзіцца ў стацыянарнай экспазіцыі музея. Ён няпоўны - без махры, але адзін з самых прыгожых.
Першаму стваральніку музейных фондаў Генадзю Каханоўскаму сёлета споўнілася б 90. Да гэтай даты сённяшнія супрацоўнікі музея арганізавалі выставу. "Адчыніся, таямніца часу!" - музейшчыкі сапраўды адчынілі сховішча і паказалі частку рарытэтаў, якія з'явіліся ў калекцыях дзякуючы Генадзю Каханоўскаму.
Адзін з першых дакументаў, які з'явіўся ў музейнай калекцыі дзякуючы Генадзю Каханоўскаму, вось гэты. Грамата Віленскага ўніверсітэта з дазволам распачаць на нашых землях археалагічныя раскопкі. Дакумент ад 1818 года, і ў той час ён быў уручаны Зарыяну Даленга-Хадакоўскаму.
Каханоўскі прывозіў у Маладзечна рэдкія кнігі з аўтографамі беларускіх аўтараў пачатку 20-га стагоддзя. Дзякуючы яму і арганізаваным Каханоўскім этнаграфічным экспедыцыям па родным краі, у Мінскім абласным краязнаўчым музеі вялізарная падборка рушнікоў, народных касцюмаў, посцілак. Сёння на выставе ў гонар навукоўца і палотны. Прысвячэнне слыннаму краязнаўцу ад беларускіх мастакоў.















