3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Прызнанні ў любові бацькам: пяцёрка фіналістаў "Фактар.BY" рыхтуе асаблівы эфір
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Самае рэйтынгавае музычнае шоу Беларусі працягвае збіраць гледачоў ля тэлеэкранаў краіны і далёка за яе межамі. Пяты, юбілейны сезон "Фактар.BY" працягнецца шостым прамым эфірам ужо вечарам 9 студзеня.
Гэтым разам удзельнікі выйдуць на сцэну з асаблівай праграмай. Тэма выпуску - песні, прысвечаныя бацькам. Гэта будуць не проста вакальныя нумары, а асабістыя прызнанні, гісторыі падзякі і эмоцыі, якія складана сыграць.
Для канкурсантаў гэты эфір - выпрабаванне не толькі голасам, але і сэрцам. Удзельнікі рэпетыруюць з 1 студзеня кожны дзень, каб 9 студзеня выйсці на сцэну і паказаць тэлегледачам максімум сваіх здольнасцяў
Глядзіце "Фактар.BY" 9 студзеня ў прамым эфіры на тэлеканале "Беларусь 1" і галасуйце за сваіх фаварытаў.















