3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Рэспубліканская дыктоўка, чытанні ў Купалаўскім: Тыдзень роднай мовы стартуе ў Беларусі
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Тыдзень роднай мовы стартуе сёння ў Беларусі. У праграме - сустрэчы з пісьменнікамі, аўтарскія праекты на мове. Праблемы папулярызацыі і развіцця беларускай мовы абмяркуюць на семінарах і круглых сталах.
Таксама падвядуць вынікі конкурсу навукова-даследчых прац сярод школьнікаў "Васількоў шапатліваю моваю". А ўжо 20 лютага ўсе ахвочыя змогуць напісаць Рэспубліканскую дыктоўку па беларускай мове. Акцыя прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.
На падмостках Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы прагучыць "Ода беларускай жанчыне". Паводле традыцыі ў Купалаўскім тэатры маладыя чытальнікі ўслых прачытаюць свае любімыя творы з беларускай літаратуры.















