3.72 BYN
2.93 BYN
3.39 BYN
Выстава "Код міфаў" у Нацыянальнай бібліятэцы аб'яднала Старажытную Грэцыю і беларускую культуру
Міфалогія Старажытнай Грэцыі і самабытнасць беларускай культуры спляліся ў Нацыянальнай бібліятэцы. Праект "Код міфаў" сабраў экспанаты з асабістых калекцый, бібліятэчнага фонду, а таксама да выставы далучыліся і навучэнцы Мінскай гімназіі-каледжа мастацтваў. Сярод экспанатаў прадстаўлена сапраўдная гравюра XVI стагоддзя, яе прывёз беларускі калекцыянер.
Пад шклом не толькі больш як 200 экспанатаў (гэта як артэфакты беларускага паходжання, напрыклад, узноўленыя копіі слуцкіх паясоў або спрадвечна беларускія традыцыйныя ручнікі, так і матэрыялы са збораў заядлых калекцыянераў). Акрамя таго, сёння міфалогіяй цікавяцца і зусім юныя - шырокім мазком сваю творчасць прадставілі навучэнцы гімназіі-каледжа мастацтваў (больш падрабязна – глядзіце відэа).















