3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
"Яны малююць зіму": нягледзячы на маразы, мастакі спяшаюцца захаваць непаўторнасць гэтай зімы
Марозная і снежная беларуская зіма - падарунак для дзятвы і натхненне для людзей мастацтва. Для мастакоў - жаданая пара для зімовых пейзажаў. Нягледзячы на не самыя спрыяльныя ўмовы і моцны мінус, самыя адважныя творцы адправіліся здымаць і пісаць з натуры.
Не занатаваць зіму такую, як сёлета, проста грэх. Нягледзячы на маразы, беларускія мастакі натхняюцца пленэрамі і пішуць карціны open air!
Што за творы атрымліваюцца ў гэтую сцюдзёную студзеньскую пару?
Па ўсёй Беларусі можна сустрэць мастакоў-энтузіястаў, якія выходзяць на снежныя прасторы пісаць "з натуры". Мы ж пабывалі ў Заслаўі на пленэры, арганізаваным ўдзельнікамі Еўразійскай мастацкай садружнасці. Віктар Данілаў, Леанід Гоманаў - заўзятыя пленэрысты, у запасніках якіх шмат зімовых пейзажаў. Іх ініцыятыву падтрымалі Алена Баравая і Таццяна Мядзведзь - хоць, як і ўсе жанчыны, яны любяць цяпло і кветкі - вырашылі папрацаваць з актыўнай белай фарбай. Зрэшты, пісаць зіму, снег у выяўленчым мастацтве лічыцца не такой простай справай.
Белыя і іншыя фарбы ў мароз замярзаюць, таму майстры пэнздля вымушаны іх выратоўваць. У кожнага - свае лайфхакі. Для "разагрэву" колераў мастакі выкарыстоўваюць шкіпінар. Вядомы і іншыя спосабы сагравання пігментаў.
Кожны з мастакоў абраў свой зімовы аб'ект для ўвасаблення. Рачулка Чарніца, названая ў гонар Рагнеды, праваслаўная каплічка і каталіцкі касцёл, прыцярушаныя снегам, неабсяжныя заслаўскія прасторы.
Пачалі новы творчы год літаральна з чыстага беласнежнага ліста. Наперадзе шмат новых праектаў, працы ў майстэрні, пленэраў і выстаў. Усё толькі пачынаецца. І прыгожая беларуская зіма - як абяцанне светлага і добрага.















