3.73 BYN
2.92 BYN
3.41 BYN
Зара і Насця Краўчанка стануць настаўнікамі на шоу "Фактар.BY. Дзеці"
Працягваем сачыць за абнаўленнямі ў спісе зорных настаўнікаў шоу "Фактар.BY. Дзеці"
Крэсла ў дэбютным сезоне праекта зойме заслужаная артыстка Расіі - чароўная спявачка Зара. Кампанію ёй у крэсле настаўніцы складзе прадстаўніца Беларусі на міжнародным конкурсе "Інтэрбачанне", суперфіналістка "X-Factor Беларусь" Насця Краўчанка. Дзяўчына, якая здзіўляе не толькі вакальным дыяпазонам, але і сілай харызмы. Сёння беларуская прыгажуня - жаданы госць на сцэне любога ўзроўню, у яе рэпертуары толькі хіты і зорныя дуэты з расійскімі выканаўцамі.
Увосень творчая каманда Белтэлерадыёкампаніі праехала па абласных цэнтрах нашай краіны ў пошуках самых таленавітых. І ўжо на гэтым тыдні шчасліўчыкі апынуцца на вялікай сцэне праекта на здымках тэлекастынгаў. Прамыя эфіры з удзелам юных здольнасцяў гледачы ўбачаць у красавіку. А імя яшчэ аднаго зорнага настаўніка пакуль трымаецца ў сакрэце. Сачыце за афіцыйным акаўнтам шоу "Фактар.BY", а таксама за выпускамі навін тэлеканала "Першы інфармацыйны". І ўсё даведаецеся першымі.















