Надвор'е ў Беларусі
Мінск
3°Брэст
0°Гомель
1°Віцебск
2°Магілёў
2°Гродна
2°
Мінск
3°
У Фрунзенскім раёне Мінска прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця 2-й цэнтральнай раённай клінічнай паліклінікі. Пасля мадэрнізацыі і рэстаўрацыі паліклініка гатовая сустракаць усіх, хто мае патрэбу ў кваліфікаванай дапамозе. Дадалося высокатэхналагічнае абсталяванне, кабінет камп'ютарнай тамаграфіі, МРТ і цэлы комплекс фізіятэрапеўтычных працэдур.
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прыняла ўдзел старшыня Савета Рэспублікі. Наталля Качанава павіншавала ўсіх з адкрыццём абноўленай паліклінікі, а таксама ўручыла сертыфікат на неабходную стаматалагічную ўстаноўку. Абноўленая паліклініка пачне прыём пацыентаў з панядзелка, 20 студзеня.