3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Галоўная купель свету. 8 тыс. вернікаў здзейснілі падарожжа да месца хрышчэння Хрыста
Тысячы праваслаўных хрысціян наведваюць гэтымі днямі месца хрышчэння Ісуса Хрыста ў даліне ракі Іардан. Сюды прыязджаюць паломнікі з усіх правінцый Іарданіі, а таксама з Лівана, Грэцыі і іншых краін, дзе вызнаюць праваслаўную веру. Яны наведваюць набажэнствы ля ракі, дзе хрысціўся Збавіцель, удзельнічаюць у паломніцкіх рытуалах.
Месца хрышчэння Хрыста размешчана за дзевяць кіламетраў да поўначы ад Мёртвага мора. Аб'ект унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.