3.72 BYN
2.86 BYN
3.40 BYN
Цырымонію інаўгурацыі Трампа перанеслі ў памяшканне
Цырымонія інаўгурацыі Трампа пройдзе не на адкрытым паветры, а ў ратондзе Капітолія з-за небывалых маразоў. Інфармацыю пацвердзіў сам абраны прэзідэнт ЗША, дадаўшы, што інакш яго прыхільнікам, а таксама дзясяткам тысяч супрацоўнікаў праваахоўных органаў і службаў экстраннага рэагавання 20-га студзеня прыйдзецца шмат гадзін правесці на вуліцы.
Паводле прагнозу надвор'я, у панядзелак у Вашынгтоне будзе каля мінус пяці і моцны вецер. Апошні раз інаўгурацыя прэзідэнта ЗША праводзілася ў памяшканні ў 1985 годзе, калі Рональд Рэйган другі раз уступаў на пасаду. Тады слупок тэрмометра ў амерыканскай сталіцы апускаўся да 14 градусаў.















