3.77 BYN
2.97 BYN
3.48 BYN
Выбары-2025: на сайце ЦВК Беларусі пачаў працаваць сэрвіс па пошуку ўчастка для галасавання
На сайце ЦВК Беларусі пачаў працаваць сэрвіс па пошуку ўчастка для галасавання. Пазначыўшы неабходныя даныя, любы выбаршчык можа даведацца, дзе знаходзіцца яго лакацыя для галасавання, каб прыняць удзел у важнай для краіны падзеі - выбарах Прэзідэнта Беларусі.
Усяго ў рэспубліцы будзе адкрыта больш за 5 тыс. участкаў для галасавання, аналагічная колькасць участковых камісій ужо сфарміравана. У іх складзе - звыш 55 тыс. чалавек і большасць з'яўляюцца прадстаўнікамі палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў. Ужо 1 студзеня, паводле каляндарнага плана выбараў, пачынаецца агітацыя.
Гэта самы актыўны этап электаральнай кампаніі, падчас якога кандыдаты агучаць сваю перадвыбарную праграму. У тым ліку па тэлебачанні і радыё. Парадак і час для выступленняў вызначыла жараб'ёўка.