3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
У Мінску прынялі рэзалюцыю IV Міжнароднага антыфашысцкага кангрэса
Умацаванне міжнароднай бяспекі, абарона гістарычнай праўды і барацьба з распаўсюджваннем ідэй фашызму і нацызму ў сучасным свеце. У Мінску працягне працу Міжнародны антыфашысцкі кангрэс.
Для членаў ваенных дэлегацый запланавана экскурсія ў Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Насычаная праграма другога дня, які прайшоў напярэдадні, уключыла ў сябе мерапрыемствы адразу на некалькіх пляцоўках. Фіналам стала прыняцце рэзалюцыі.
Новая эпоха выпрабаванняў настойліва патрабуе аб'яднання намаганняў усіх людзей добрай волі, усяго прагрэсіўнага чалавецтва ў бітве з фашызмам, што адраджаецца. Прыйшоў час, калі, памятаючы ўрокі Другой сусветнай вайны, мы павінны зноў выступіць у адзіным страі супраць фашызму ў імя будучыні чалавецтва. Такім заклікам заканчваецца рэзалюцыя IV Міжнароднага антыфашысцкага кангрэса (гл. відэа).















