3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
Вялікая камандзіроўка Прэзідэнта Беларусі пачалася з КНР
Вялікая камандзіроўка Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Паўднёва-Усходнюю Азію 29 чэрвеня пачалася з Кітая. Кіраўнік дзяржавы прыбыў у Пекін уначы. Затым прайшла рабочая сустрэча лідараў дзвюх краін.
Беларусь і КНР звязваюць дзесяцігоддзі моцнага сяброўства. Краіны выйшлі на самы высокі ўзровень супрацоўніцтва — нас звязвае ўсепагоднае і ўсебаковае стратэгічнае партнёрства. І Мінск, і Пекін настроеныя ўмацоўваць яго новымі праектамі.
Кітай стаў першай краінай у маршруце вялікага замежнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў рэгіён Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі, які з'яўляецца адным з лідараў сусветнага развіцця і глабальным драйверам эканомікі. Гэтым абумоўлена высокая цікавасць да развіцця супрацоўніцтва з азіяцкімі дзяржавамі, што ўваходзіць у лік знешнепалітычных прыярытэтаў Беларусі і фарміруе аснову яе шматвектарнай палітыкі.















