3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
Выпускнікі ВНУ Беларусі адзначаюць свята ў Футбольным манежы
Аўтар:Крысціна Сушчэня
У тых, хто ўжо скончыў ВНУ і трымае дыплом у руках, 27 чэрвеня вялікае свята - Рэспубліканскі баль выпускнікоў. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі з паспяховым заканчэннем вучобы і пачаткам чарговага раздзела гісторыі, якую яны пішуць самі.
У Футбольным манежы Мінска сабраліся ўчарашнія студэнты з усіх рэгіёнаў краіны. У аснове шоу гэтага года - кінаканцэпцыя. Кожны навучальны год прывязаны да падзей дзяржаўнага маштабу.
У зале працуюць здымачныя групы, якія ловяць жывыя эмоцыі і проста на месцы манціруюць фінальны ролік. Дзелімся тым, што адбываецца (падрабязнасці ў відэа).















