3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
СНД павінна працаваць больш актыўна: у Маскве абмеркавалі эканамічнае супрацоўніцтва
Краінам СНД трэба адэкватна рэагаваць на сітуацыю ў сусветнай эканоміцы. У Маскве адбылося пасяджэнне Эканамічнага савета краін Садружнасці.
Сёння рэальнасць такая, што на працу сусветнай эканомікі ўплывае не толькі жорсткая рыначная канкурэнцыя, але і палітычны націск некаторых дзяржаў. І з гэтым сутыкаецца кожная з краін СНД. Таму Садружнасці Незалежных Дзяржаў сёння неабходна працаваць больш актыўна і прымаць важныя рашэнні, якія даюць канкрэтны эканамічны эфект. Гэта датычыцца працы без надуманых выняткаў і абмежавання агульнага рынку тавараў і паслуг, прамысловай кааперацыі, пытанняў харчовай бяспекі, транспарту, лагістыкі, турызму і лічбавізацыі.
Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі 17 пытанняў. Размова ішла пра рэгіянальнае супрацоўніцтва ў галіне сувязі, абарону ад нядобрасумленнай канкурэнцыі, а таксама правядзенне перапісу насельніцтва ў краінах СНД да 2030 года.















