3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
У Беларусі на 29 чэрвеня аб'яўлены чырвоны ўзровень небяспекі з-за спякоты
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У Беларусі на 29 чэрвеня аб'яўлены чырвоны ўзровень небяспекі - паветра прагрэецца да плюс 38 градусаў, а месцамі і да 39. Віной усяму антыцыклон, які прынёс анамальную спякоту.
Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Пры іх парывы ветру будуць дасягаць 14 м/с. Ратавальнікі рэкамендуюць менш знаходзіцца на сонцы, насіць галаўныя ўборы, піць больш вады і адмовіцца ад алкаголю.















