3.77 BYN
2.98 BYN
3.45 BYN
Саюзнай дзяржаве 25 гадоў
Адзін шлях - шлях яднання. 8 снежня 2024 года Саюзнай дзяржаве спаўняецца 25 гадоў. Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот да народаў Беларусі і Расіі з нагоды 25-годдзя Дагавора аб Саюзнай дзяржаве.
"Роўна чвэрць стагоддзя таму, 8 снежня 1999 года, мы адкрылі новы гарызонт у нашых адносінах. Гэта без перабольшання лёсавызначальнае рашэнне дазволіла двум братэрскім народам пераадолець разбуральныя цэнтрабежныя тэндэнцыі ў эканоміцы і сацыяльнай сферы і перайсці да будаўніцтва агульнага саюзнага дома на трывалай аснове гістарычнай, духоўнай і культурнай супольнасці, на аснове павагі суверэнітэту і нацыянальнай ідэнтычнасці дзвюх дзяржаў. Таму заканамерна, што саюз Беларусі і Расіі атрымаў шырокую падтрымку нашых народаў", - гаворыцца ў звароце.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за два з паловай дзесяцігоддзі зроблена нямала. Краіны ў шмат разоў прымножылі інтэграцыйныя сувязі па шырокім спектры напрамкаў, рэалізавалі шэраг інавацыйных праектаў у розных галінах народнай гаспадаркі, заняліся сумесным даследаваннем космасу, развіццём высокіх тэхналогій і атамнай энергетыкі. Грамадзяне Беларусі і Расіі маюць роўны доступ да адукацыі, аховы здароўя, сістэмы сацыяльнага забеспячэння, бесперашкоднае права на працаўладкаванне, свабоднае перамяшчэнне і выбар месца жыхарства. У няпростых умовах мінулага перыяду Беларусь і Расія неаднаразова маглі пераканацца, наколькі важныя магчымасці, якія дае ім такая інтэграцыя, наколькі каштоўнай з'яўляецца ўзаемная падтрымка.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што разам Беларусь і Расія пераадолеюць усе цяжкасці, пацвярджаючы правільнасць выбранага 25 гадоў таму курсу на згуртаванне і сумеснае развіццё ў імя сваіх народаў.