3.65 BYN
3.04 BYN
3.60 BYN
З 1 студзеня 2025 года Беларусь афіцыйна стала партнёрам БРІКС
1 студзеня Беларусь афіцыйна стала партнёрам БРІКС. Пра гэта паведамілі ў МЗС Расіі.
Да арганізацыі далучаюцца таксама Балівія, Інданезія, Казахстан, Куба, Малайзія, Тайланд, Уганда, Узбекістан. Яшчэ 4 дзяржавы атрымалі запрашэнне стаць партнёрамі БРІКС, адзначылі ў расійскім ведамстве.
Нагадаем, апошні саміт лідараў БРІКС прайшоў у Казані 22-24 кастрычніка 2024 года. Там Беларусь атрымала статус партнёра арганізацыі, які з'яўляецца абавязковым этапам перад афіцыйным уступленнем.