3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Кірыла з днём нараджэння

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём нараджэння, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Ваша служэнне на карысць умацавання асноў веры і захавання маральных каштоўнасцей выклікае глыбокую павагу, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Голас Праваслаўнай Царквы, які ўвасабляе духоўнае адраджэнне, у сучасным свеце набыў асаблівае гучанне дзякуючы Вашым асабістым намаганням, нястомнай пастырскай працы і клопату аб умацаванні ў сэрцах людзей ідэалаў міру, любові, дабра і справядлівасці".
Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што мудрасць і жыццёвы вопыт Патрыярха Кірыла будуць і далей садзейнічаць захаванню адзінства брацкіх народаў Беларусі і Расіі.
"Жадаю Вам здароўя, сіл і невычарпальнай дапамогі Божай ва ўвасабленні ўсяго задуманага", - гаворыцца ў віншаванні.















