3.74 BYN
2.89 BYN
3.29 BYN
У Мінску затрыманы замежны кур'ер ашуканцаў
У Мінску праваахоўнікі затрымалі чарговага кур'ера аферыстаў - 35-гадовага іншаземца. У Беларусь ён прыехаў упершыню. У якасці "тэставага задання" ён павінен быў вывезці за мяжу больш за 10 тыс. долараў.
Мужчына прызнаўся, што прапанову аб незаконным падзаробку ён атрымаў ад незнаёмца ў інтэрнэце. Грошы абяцалі вялікія, заданні - лёгкія. Таму мужчына не задаваў пытанняў аб законнасці заробку.
Аляксандр Калыска, старшы інспектар па асаблівых даручэннях АІГЗ ГУУС Мінгарвыканкама:
"Мужчына прыехаў у Мінск і пад дыктоўку куратара накіраваўся на вуліцу Гамарніка, дзе дастаў са смеццевай урны пакет з грашыма. Іх ён павінен быў вывезці з краіны, але не паспеў, бо быў затрыманы. Міліцыянеры вызначылі, што грошы ва ўрну схаваў 31-гадовы мінчанін, якога падманулі ашуканцы. Яны выманілі ў яго SMS-коды, а затым запалохалі: нібыта ад яго імя бяруцца крэдыты. Паверыўшы, мінчанін узяў у банку адзін "люстраны" крэдыт на 50 тыс. і перадаў ашуканцам, а праз тыдзень аформіў яшчэ адзін крэдыт і пакінуў наяўныя ў смеццевым баку".
Мужчына быў упэўнены, што грошы забярэ кур'ер Нацбанка і пагасіць яго крэдыты. Наяўныя канфіскаваны, іх вернуць мінчаніну.















