3.74 BYN
2.89 BYN
3.29 BYN
Салют у гонар Дня Незалежнасці запусцяць з сямі пунктаў Мінска

У Мінску феерверк у гонар Дня Незалежнасці запусцяць у сямі пунктах горада ў 23:00. Аб гэтым расказала начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Кацярына Лучына, паведамляе БЕЛТА.
Салют стане фінальнай кропкай урачыстасцей, завяршаючы маштабныя мерапрыемствы да Дня Незалежнасці. Запусцяць феерверкі ў парку Уга Чавеса, парку імя Паўлава, на набярэжнай у мікрараёне Дразды, парку Перамогі, пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны", парку Купалы, пляцоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі.
Кацярына Лучына адзначыла, ужо распрацаваны план святочных мерапрыемстваў. "3 ліпеня з 12:00 пачне сваю работу асноўная гарадская пляцоўка - Палац спорту. У праграме выступяць папулярныя беларускія артысты, маладыя таленты, аркестры, уключаючы аркестр ГУУС Мінгарвыканкама і Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр імя М.Я.Фінберга. Святочныя мерапрыемствы прадоўжацца да 21:00", - расказала яна.
Пляцоўку арганізуюць на тэрыторыі Верхняга горада. Праграма тут будзе падзелена на дзве часткі - з 15:00 да 17:00 і з 19:00 да 21:00.
Таксама мерапрыемствы запланаваны ў кожным раёне горада. "У асноўным гэта паркавыя зоны. 3 ліпеня будзе працаваць каля 20 пляцовак, на якіх падрыхтавана насычаная канцэртная праграма, кірмашы, майстар-класы і спартыўныя актыўнасці", - удакладніла начальнік упраўлення культуры.
Вялікі святочны канцэрт пройдзе з 21:00 да 00:00 каля стэлы "Мінск - горад-герой". Традыцыйна адбудзецца і акцыя "Спяём гімн разам!"
З падрабязнай праграмай святочных мерапрыемстваў можна азнаёміцца на сайце Мінгарвыканкама.















