3.78 BYN
2.82 BYN
3.32 BYN
Лукашэнка накіраваў спачуванні прэзідэнту Ірана ў сувязі з гібеллю вярхоўнага лідара Алі Хаменеі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Прэзідэнту Ірана Масуду Пезешкіяну ў сувязі з гібеллю вярхоўнага лідара Ірана Алі Хаменеі, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.
"З глыбокім болем і смуткам у Рэспубліцы Беларусь успрынялі трагічную навіну аб гібелі вярхоўнага лідара Ісламскай Рэспублікі Іран Алі Хаменеі ў выніку вераломнай атакі, - гаворыцца ў спачуванні. - На працягу дзесяцігоддзяў ён служыў народу, нязменна кіруючыся вернасцю традыцыям і адказнасцю перад будучымі пакаленнямі. Сваёй мудрасцю і дальнабачнасцю атрымаў высокае прызнанне і карыстаўся заслужаным аўтарытэтам далёка за межамі дзяржавы. Духоўны лідар застаўся верным свайму народу да апошняга ўздыху і мужна прыняў пакутніцкую смерць, адстойваючы суверэнітэт і незалежнасць Ірана".
"Памяць аб Алі Хаменеі, яго служэнні краіне захаваецца ў сэрцах мільёнаў людзей. Яго жыццёвы шлях застанецца часткай нацыянальнай спадчыны Ірана і важнай старонкай сусветнай гісторыі", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што меў гонар сустракацца з гэтым выбітным дзяржаўным дзеячам, які ўнёс вялікі ўклад у развіццё ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Іранам і Беларуссю: "Яго добрае імя і мужнасць застануцца ў нашай памяці".
"У гэты журботны час ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіроўваю шчырыя словы спачування і падтрымкі. Падзяляем боль страты і выказваем салідарнасць з Іранам у такі цяжкі момант", - гаворыцца ў спачуванні.















