3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі з Хрыстовым Уваскрэсеннем

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі з Хрыстовым Уваскрэсеннем. Аб гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.
"Для кожнага з нас гэтае свята непадзельна звязана з трыумфам жыцця і веліччу самаахвяравання, - гаворыцца ў віншаванні. - Велікодныя традыцыі аб'ядноўваюць нас у асяроддзі сям'і. Асаблівая цеплыня свята нагадвае аб высокім прызначэнні чалавека - клапаціцца пра бліжніх і дапамагаць пакутным людзям".
Прэзідэнт адзначыў, што духоўная сіла гэтых веснавых дзён дае магчымасць усвядоміць важнасць маральных каштоўнасцей і ідэалаў хрысціянства.
"Няхай светлая радасць свята прыўнясе ў нашы дамы дабрабыт і згоду, стане невычэрпнай крыніцай веры, любові і міласэрнасці", - пажадаў Аляксандр Лукашэнка.















