3.68 BYN
2.97 BYN
3.45 BYN
Лукашэнка - работнікам АПК: Мы яшчэ не раз будзем ганарыцца вашымі поспехамі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу з прафесійным святам. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.
"Гэты год выдаўся экстрэмальна складаным з-за катаклізмаў надвор'я. Але дзякуючы вашым прафесіяналізму, стараннасці і рупліваму стаўленню да роднай зямлі ў краіне сабраны рэкордны ўраджай збожжавых, зернебабовых і рапсу - больш за 11 млн т", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што стабільная работа ўсіх звёнаў АПК дазволіла выканаць дзяржаўны заказ па пастаўках збожжа, закласці насенны фонд, нарыхтаваць патрэбны аб'ём фуражу для жывёлагадоўлі, сабраць годны ўраджай тэхнічных культур, загрузіць магутнасці перапрацоўчых прадпрыемстваў.
"Поўнасю забяспечана харчовая бяспека краіны, расце экспартны патэнцыял. Такі высокі вынік стаў магчымым дзякуючы працы тысяч людзей, для якіх зямля - крыніца натхнення і сілы, - гаворыцца ў віншаванні. - Перакананы, што вы справіцеся з любымі задачамі, якія стаяць перад сельскай гаспадаркай, і мы яшчэ не раз будзем ганарыцца вашымі поспехамі".
Прэзідэнт пажадаў работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці моцнага здароўя, шчасця і новых здзяйсненняў на карысць любімай Беларусі.















