3.68 BYN
2.97 BYN
3.45 BYN
У Мінску прайшлі вочныя праслухоўванні ўдзельнікаў радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі"
У Вялікай студыі Дома радыё прайшлі вочныя праслухоўванні ўдзельнікаў радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі". Ужо 24 лістапада хлопцы і дзяўчаты праспяваюць з Сімфанічным аркестрам Белтэлерадыёкампаніі.
Старт сустрэчам у радыйнай прасторы быў дадзены 27 кастрычніка. Паўсотні навучэнцаў музычных школ, каледжаў, творчых калектываў (ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў) атрымалі права сыграць перад суддзямі. На званне лепшых прэтэндуюць канкурсанты ў дзесяці намінацыях.
Імёны трыумфатараў аб'явяць у снежні. Гала-канцэрт збярэ наймацнейшых. Лаўрэаты змогуць пачуць сябе на FM-хвалях. Таксама па выніках конкурсу выйдзе радыёпраграма "Маладыя таленты Беларусі - 2025", у якой прагучаць музычныя творы ў выкананні пераможцаў і ўладальнікаў спецыяльных прызоў.















