3.68 BYN
2.97 BYN
3.45 BYN
У Беларусі прынята рашэнне аб будаўніцтве трэцяга блока на БелАЭС
Ці будзе ў Беларусі другая АЭС? І як стымуляваць электраспажыванне? Перспектывы развіцця атамнай энергетыкі 14 лістапада абмеркавалі на нарадзе ў Прэзідэнта. 5 гадоў таму наша краіна ўступіла ў новую эру развіцця, запусціўшы першую атамную электрастанцыю ў Астраўцы. Гэта ўмацавала нашу энергетычную бяспеку і шмат у чым вызначыла далейшае развіццё. Беларусь забяспечыла сябе даступнай і экалагічна чыстай энергіяй на дзесяцігоддзі наперад і сёння ўваходзіць у тройку краін Еўропы з самай нізкай цаной на электрычнасць. Нашы нязменныя прыярытэты эксплуатацыі БелАЭС - бяспека і надзейнасць.
Лукашэнка: Атамная станцыя змяніла аблічча беларускай энергетыкі
Прэзідэнт прывёў шэраг фактаў аб выніках працы БелАЭС. За ўвесь час працы станцыя выпрацавала больш за 53 млрд кВт·г электраэнергіі, што дазволіла цалкам адмовіцца ад яе імпарту. Таксама ўдалося знізіць залежнасць ад прыроднага газу (на 14,5 млрд куб. м), доля якога ў генераванні энергіі даходзіла да 95 % (зараз каля 65 %), і сэканоміць бюджэтныя сродкі (больш за 1,6 млрд долараў).
Акрамя таго, атамная станцыя кардынальна змяніла аблічча беларускай энергетыкі. У рамках інтэграцыі БелАЭС у энергасістэму рэалізавана маштабная праграма мадэрнізацыі электрасетак - рэканструявана больш за 1,7 тыс. км, пабудаваны сучасныя падстанцыі, укаранёны прарыўныя лічбавыя тэхналогіі, якія павышаюць надзейнасць электразабеспячэння спажыўцоў (падрабязнасці ў відэа).















