3.68 BYN
2.97 BYN
3.45 BYN
Сезон кірмашоў: гандлёвыя рады ў розных раёнах Мінска разгорнуцца у выхадныя
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Шырокі асартымент садавіны і агародніны прапануюць мінчанам на сельгаскірмашах выхаднога дня. Гандлёвыя рады ў розных раёнах беларускай сталіцы разгорнуцца 15 і 16 лістапада. Самая вялікая пляцоўка традыцыйна будзе арганізавана ля "Чыжоўка-Арэны".
Найбольшым попытам у пакупнікоў карыстаецца бульба, капуста, морква, цыбуля і буракі, а таксама яблыкі і журавіны, мясныя і кандытарскія вырабы, мёд, жывая рыба. Сваю прадукцыю ў сталіцу прывозяць фермеры і сельгасвытворцы з розных рэгіёнаў краіны.
Сезонныя кірмашы будуць працаваць у Мінску да 7 снежня, калі гэтаму паспрыяе надвор'е.















