3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Перамовы Лукашэнкі і Пуціна будуць мець практычны эфект для жыхароў Саюзнай дзяржавы
Гэта першая замежная паездка Аляксандра Лукашэнкі пасля перавыбрання на пасаду кіраўніка дзяржавы. Традыцыйна перамовы з расійскім калегам пройдуць у Крамлі. Спачатку ў фармаце "адзін на адзін", а затым у пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць развіццё супрацоўніцтва, перспектыўныя кірункі ўзаемадзеяння, сумесную працу ў рамках Саюзнай дзяржавы. Не абыдуць і тэмы міжнароднага парадку.
Як анансаваў афіцыйны Крэмль, перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна будуць субстантыўныя. Гэта значыць прадметныя, па істоце. Усе тэмы, якія лідары дзвюх дзяржаў сёння абмяркуюць за сталом перамоў, будуць мець практычны эфект для жыхароў Саюзнай дзяржавы.
Вядома, на першым месцы - эканоміка. Сёння Беларусь і Расія не проста саюзнікі, а стратэгічныя партнёры. Санкцыі згулялі ў плюс. Ствараем сумесныя праекты ў машынабудаванні, сельскай гаспадарцы, космасе, навуцы, адукацыі. Усё гэта прывяло да рэкорднага тавараабароту. Летась ён практычна дасягнуў 60 мільярдаў долараў. Прычым уся наша прадукцыя высокай якасці і можа канкураваць на сусветных рынках.
Яшчэ адна важная тэма перамоў - бяспека. Літаральна на днях Масква і Падмаскоўе былі атакаваныя дронамі. Ёсць загінуўшыя. Беларусь, як найбліжэйшы саюзнік Расіі, таксама падвяргаецца правакацыям з боку сваіх недружалюбных суседзяў - Польшчы і краін Балтыі. Таму невыпадкова была зацверджана Канцэпцыя бяспекі Саюзнай дзяржавы. Таксама краіны заключылі Дагавор аб гарантыях бяспекі ў рамках аб'яднання.
Хутчэй за ўсё, будуць абмяркоўвацца пытанні нядаўніх перамоў ЗША і Украіны. Напрыклад, наколькі прапанаваныя ўмовы па ўрэгуляванні канфлікту прымальныя для расійскага боку, а таксама мілітарызацыя Еўропы.
Перамовы пройдуць у вузкім і пашыраным фарматах. Па выніках запланавана вялікая прэс-канферэнцыя прэзідэнтаў Беларусі і Расіі для журналістаў.