3.76 BYN
2.95 BYN
3.46 BYN
Прэзідэнт Беларусі: голас "Славянскага базара" - гэта голас за мір і дружбу паміж народамі

Голас фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" - гэта голас за мір і дружбу паміж народамі. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 ліпеня на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведамляе БЕЛТА.
Пад зводамі Летняга амфітэатра ў Віцебску штогод сустракаюцца таленавітыя выканаўцы з розных краін. І кожны год, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, тут пануе атмасфера сяброўства і павагі.
"Мы ведаем, што пасля завяршэння свята тысячы ўдзельнікаў і яго гасцей вернуцца дахаты, натхнёныя атмасферай "Славянскага базара". Яны будуць дзяліцца сваімі ўражаннямі з сябрамі, роднымі і блізкімі. Гэта і ёсць голас фестывалю, голас за мір і дружбу паміж народамі. Ён павінен быць пачуты. І ён абавязкова будзе пачуты нават тымі, хто аглух і чуць не хоча", - перакананы беларускі лідар.