3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
Прэзідэнт Беларусі павіншаваў работнікаў і ветэранаў аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі з прафесійным святам. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.
"Беларусы прывыклі ездзіць з камфортам і ганарацца тым фактам, што сучасныя аўтамагістралі з якаснай інфраструктурай з'яўляюцца адной з візітных картак нашай краіны, - гаворыцца ў віншаванні. - За пяцігодку ў рэспубліцы абноўлена 18 тыс. км аўтамабільных дарог. Мінск звязаны амаль з усімі абласнымі цэнтрамі хуткімі, надзейнымі трасамі, работа па іх паляпшэнні працягваецца практычна без выхадных і свят. Рамантуюцца масты, пуцеправоды, праектуюцца зручныя транспартныя развязкі, падземныя пешаходныя пераходы. Развіваюцца арганізацыі па перавозцы грузаў і пасажыраў, станцыі тэхабслугоўвання".
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што веды, вопыт айчынных перавозчыкаў і дарожнікаў дадуць магчымасць і надалей паспяхова вырашаць задачы, якія стаяць перад галіной, у тым ліку па пошуку новых лагістычных рашэнняў.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у рэалізацыі намечаных планаў.















