3.77 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Рэнтабельна і смачна - працу эфектыўнай малочнай перапрацоўкі абмеркавалі ў Віцебскім рэгіёне
Перспектывы развіцця аграпрамысловых аб'яднанняў 31 сакавіка былі ў цэнтры ўвагі нарады з прэм'ер-міністрам у Віцебскай вобласці на прыкладзе Верхнядзвінскага масласырзавода і Полацкага малочнага камбіната. Гаварылі пра навінкі вытворчасці, мадэрнізацыю ліній і сыравіннай базы.
Перспектывы развіцця аграпрамысловых аб'яднанняў
Для якаснай прадукцыі трэба такая ж сыравіна, і каб яе было пад поўную загрузку магутнасцей перапрацоўкі. Так, наша малочная прадукцыя славіцца, выбар яе шырокі. Але часам прадпрыемствам даводзіцца вырашаць складаныя задачы, бо ў сваёй сыравіннай зоне малака не хапае.
Факт
У суткі перапрацоўваюць 240 тыс. тон малака
На Верхнядзвінскім масласырзаводзе за суткі перапрацоўваюць 240 тыс. тон малака. 170 ад сваіх прадпрыемстваў раёна, астатняе закупляюць.
80 % прадукцыі ідзе на экспарт
80 % сыру ідзе на экспарт, ільвіная доля ў Расію. Працэс вытворчасці няхуткі. У расоле сыр соліцца ад 12 гадзін да 3 сутак. Тона сыра як толькі будзе гатовая, то адразу адправіцца на ўпакоўку. Далей мінімум месяц вытрымкі ў халодных і цёплых памяшканнях. І прадукт гатовы (падрабязнасці ў відэа).