3.75 BYN
2.93 BYN
3.42 BYN
У сталіцы ўзнагародзілі лепшых прадстаўнікоў працоўных калектываў прадпрыемства "Мінсктранс"
Іх прафесія - мабільнасць і камфорт грамадскага транспарту. Напярэдадні прафесійнага свята Дня аўтамабіліста і дарожніка ў сталіцы ўзнагародзілі лепшых прадстаўнікоў працоўных калектываў прадпрыемства "Мінсктранс". Звыш 60 спецыялістаў розных прафесій - ад механікаў і дыспетчараў да кантралёраў і кіраўнікоў аўтобусных паркаў - атрымалі персанальныя ўзнагароды: нагрудны знак "Ганаровы транспартнік" і падзяку старшыні Савета Рэспублікі, а таксама граматы ад кіраўніцтва Мінска і гарадскога Савета дэпутатаў.
Сёння прадпрыемства "Мінсктранс" - гэта звыш 10 тыс. спецыялістаў. Кожны дзень 1,5 тыс. аўтобусаў, тралейбусаў, трамваяў і электробусаў адпраўляюцца па гарадскіх маршрутах. У навігатары больш за 300 напрамкаў у горадзе і 100 у прыгарадзе сталіцы.