3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Мінчанін паверыў махлярам і пазбавіўся 30 тыс. рублёў
"Лісты шчасця" прыходзяць зараз і ад махляроў. Так, у Мінску мужчына пазбавіўся 30 тыс. рублёў, якія ён узяў у банку ў крэдыт.
Будучай ахвяры ў месенджары патэлефанаваў нібы супрацоўнік арганізацыі міжнародных адпраўленняў і паведаміў пра пісьмо з-за мяжы. Каб атрымаць адпраўленне, неабходна было назваць код з СМС.
Далей мужчыну патэлефанавалі нібы з інспекцыі па электрасувязі і паведамілі, што ад яго імя махляры ажыццяўляюць незаконныя фінансавыя дзеянні. Каб не стаць фігурантам крымінальнай справы і захаваць свае зберажэнні, трэба пакласці грошы на "бяспечны рахунак".
"Заяўнік зняў грошы з рахункаў і ўзяў па просьбе аферыстаў крэдыт. Атрыманыя 30 тыс. рублёў перавёў на названы рахунак нібы для дэкларавання з наступным вяртаннем, - расказала начальнік аддзела па процідзеянні кіберзлачыннасці Фрунзенскага РУУС г. Мінска Ірына Ванюк. - Праз час грошы не вярнулі, тады мужчына зразумеў, што стаў ахвярай падману. Узбуджана крымінальная справа за махлярства".

У МУС нагадваюць: апошнім часам часцей за ўсё махляры выкарыстоўваюць для падману назвы такіх арганізацый, як Белпошта, Беларуская дзяржінспекцыя электрасувязі. Таксама лідзіруе ў зводках міліцыі замена лічыльнікаў вады.















