3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
НЗ у Мінску: груда снегу, якая ўпала з даху ГЦ Dana Mall, траўміравала 17-гадовую дзяўчыну
Паводле звестак следства, вечарам 17 студзеня груда снегу, якая ўпала з даху гандлёвага цэнтра Dana Mall, траўміравала 17 гадовую дзяўчыну. З траўмамі непаўналетняя шпіталізавана. Для ўстанаўлення ступені цяжару цялесных пакалечанняў прызначана судова-медыцынская экспертыза, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз (ДКСЭ).
Паводле папярэдніх звестак, у гандлёвым цэнтры праводзілася ачыстка даху ад снегу і наледзі. Месца магчымага сыходу снегу належным чынам агароджана не было.
Узбуджана крымінальная справа па арт. 155 (прычыненне цяжкага або менш цяжкага цялеснага пакалечання па неасцярожнасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Асаблівая ўвага падчас расследаванняў будзе нададзена прычынам і ўмовам, якія паспрыялі траўміраванню непаўналетняй.
Следчы камітэт нагадвае: у зімовы перыяд неабходна праяўляць асаблівую асцярожнасць - снег і наледзь могуць раптам сысці з дахаў.















