3.70 BYN
2.97 BYN
3.47 BYN
Смяротнае ДТЗ з удзелам дзвюх фур адбылося ў Мінску
Следчыя працуюць на месцы смяротнага ДТЗ у Мінску. Дзве фуры сутыкнуліся сёння раніцай у раёне 10-га кіламетра знешняга кола МКАД.
З-за аварыі быў ускалднены рух з боку вуліцы Убарэвіча ў кірунку Партызанскага праспекта. Шафёр аднаго з цяжкагрузаў не паспеў затармазіць перад грузавіком, які ехаў спераду, і рэзка спыніўся. Таксама зачапіла і легкавушку, якая праязджала паблізу.
У выніку ўдару ў кабіне адной з фур апынуўся заціснуты вадзіцель. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў 55-гадовы мужчына памёр.