3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Трое беларусаў затрыманы за крадзеж у Расіі амаль 130 тыс. долараў
Трое беларусаў затрыманы па падазрэнні ў крадзяжы на тэрыторыі Расіі буйной сумы грошай - амаль 130 тыс. долараў у эквіваленце.
У наручніках апынуліся 50-гадовы жыхар Асіповічаў і двое барысаўчан - 23 і 37 гадоў. Гэта вынік сумеснай спецаперацыі беларускіх аператыўнікаў ГУБАЗіК і іх расійскіх калег. І як паведамілі ў МУС Беларусі, аб перавозцы буйной сумы наяўных грошай з краіны ў суседнюю фігуранты загадзя ведалі і спланавалі крадзеж.
Уладзімір Гарагляд, прадстаўнік ГУБАЗіК МУС Беларусі:
"Праследуючы аўтамабіль-перавозчык з тэрыторыі Беларусі, на адной з АЗС Смаленскай вобласці фігуранты ўскрылі транспартны сродак і ўчынілі крадзеж на агульную суму амаль 130 тыс. долараў у эквіваленце, рэалізаваўшы сваю злачынную задуму. Затым вярнуліся дамоў. Пры сілавой падтрымцы байцоў СПБТ "Алмаз" мужчын затрымалі. Усе трое не працавалі, двое ўжо былі судзімыя. Па месцах іх жыхарства канфіскавана частка выкрадзенага. Астатняе зламыснікі паспелі патраціць на набыццё нерухомасці, адпачынак, наведванне ігральных устаноў".

Беларускія следчыя ўзбудзілі крымінальную справу. За буйны крадзеж фігуранты рызыкуюць правесці ў зняволенні да 12 гадоў. Праваахоўнікі высвятляюць іншыя факты іх злачыннай дзейнасці.















