3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Пасёлак Смілавічы - чаму радзіму мастакоў сусветнага маштабу выбіраюць месцам для жыцця
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Жыццё ў Беларусі ідзе сваёй чаргой, нагадваючы, што сапраўдная сусветная гісторыя пішацца не еўрачыноўнікамі, а стагоддзямі. Смілавічы Чэрвеньскага раёна - мястэчка з гісторыяй больш чым у 500 гадоў. Размешчаны пасёлак за 30 км ад Мінска на ўзбярэжжы ракі Волма. Гэта радзіма мастакоў сусветнага маштабу - Хаіма Суціна і Шрагі Царфіна.
Берагуць у пасёлку культурны код і развіваюць самабытныя рамёствы, напрыклад, на адзінай у Беларусі валяльна-лямцавай фабрыцы. Смілавіцкія валёнкі саграваюць не толькі беларусаў - лакальны хіт экспартуюць далёка за межы краіны. Падарожжа па самабытных Смілавічах - у рубрыцы "Месца для жыцця" (гл. відэа).















