3.75 BYN
2.93 BYN
3.42 BYN
У Літве ўступае ў сілу абмежаванне на паездкі расіян у Расію і Беларусь
Вільнюс не згортвае з курсу на радзяленне сувязяў паміж народамі. У Літве ўступілі ў сілу падоўжаныя нацыянальныя санкцыі - абмежаванні на паездкі расіян у Расію і Беларусь.
Меры прадугледжваюць аўтаматычнае ануляванне часовага пасведчання на права жыхарства тых, хто на працягу трох каляндарных месяцаў "без аб'ектыўнай прычыны" больш за адзін раз ездзіў у Расію або Беларусь.
Такая ж мера прапаноўвалася ў дачыненні грамадзян Беларусі, аднак Сейм яе не падтрымаў. Рэжым нацыянальных санкцый быў уведзены Вільнюсам у 2023 годзе і неаднаразова падаўжаўся. Гэтым разам ён будзе дзейнічаць да 2 мая 2026 года.