3.69 BYN
2.97 BYN
3.48 BYN
Якія агульныя інтарэсы знайшлі Беларусь і Узбекістан на III жаночым бізнес-форуме
Беларусь і Узбекістан гатовыя да паглыблення палітычнага і эканамічнага дыялогу, пры гэтым адводзячы асаблівую ролю будаўніцтву гуманітарных мастоў і сяброўству народаў. Намеры пацвярджае шырокая праграма візіту парламенцкай дэлегацыі Узбекістана ў Беларусь, у рамках якога сёння пачаў працу III Беларуска-ўзбекскі жаночы бізнес-форум.
Падчас II (ён адбыўся ў Ташкенце) было падпісана 18 кантрактаў на суму больш за 44 млрд долараў.
Вынікі III падводзіць рана (яны будуць агучаны 3 верасня). Аднак паводле папярэдніх ацэнак, сумарны памер будучых кантрактаў ужо перавышае леташні ўзровень.
Паміж Беларуссю і Узбекістанам добрыя адносіны і шматузроўневае супрацоўніцтва, тэмп і тон якому задае выдатны палітычны дыялог паміж лідарамі дзвюх краін. Адсюль і амбіцыйны мільярд долараў у тавараабароце, гэта планка, якую бакам яшчэ трэба будзе дасягнуць (падрабязнасці ў відэа).