3.69 BYN
2.97 BYN
3.48 BYN
Колькасць ахвяраў землетрасення ў Афганістане павялічылася да 1100
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У Афганістане расце колькасць ахвяраў моцнага землетрасення. Загінуўшых ужо 1100, параненых - больш як 3,5 тысячы.
Пошукава-выратавальныя працы працягваюцца. Іх ускладняюць апоўзні і завалы. Разбураны цэлыя вёскі.
Для аказання неадкладнай дапамогі пацярпелым мясцовыя ўлады выдзелілі паўтара мільёна долараў. Яшчэ 5 мільёнаў дала ААН. Запытана замежная дапамога.
Землетрасенне магнітудай 6 стала наймацнейшым за апошнія 10 гадоў у Афганістане. Яго адчулі і суседнія краіны.