3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Беларуса з беспілотнікам затрымалі каля літоўскай мяжы
Беларуса з беспілотнікам затрымалі лідскія пагранічнікі каля літоўскай мяжы. Канфіскаваны беспілотны лятальны апарат саматужнай вытворчасці з двума акумулятарамі. І як паведамляе Пагранкамітэт, у раёне пасёлка Гайцюшнікі Воранаўскага раёна іх група адпрацоўвала аператыўную інфармацыю, што хтосьці з мясцовых карыстаецца дронамі каля меж. Парушальнікам сапраўды апынуўся мясцовы жыхар. За эксплуатацыю і выраб беспілотніка яго чакае буйны штраф. Адказаць прыйдзецца і за выкарыстанне паветранай прасторы без дазволу, у тым ліку і ў прымежнай зоне.















