3.78 BYN
2.82 BYN
3.32 BYN
Брытанія паставіць Украіне 120 тыс. дронаў
Вялікабрытанія аб'явіла аб запуску найбуйнейшага ў гісторыі пакета падтрымкі Украіны беспілотнымі сістэмамі. Да канца года Кіеў атрымае каля 120 тыс. дронаў розных тыпаў.
Як расказалі ў Мінабароны Злучанага Каралеўства, пастаўкі будуць дапоўнены ваеннай падтрымкай памерам звыш 4 млрд долараў, а таксама замарожанымі расійскімі актывамі. І як паведамляе Bloomberg, дадаткова Кіеў атрымае яшчэ і тысячы артылерыйскіх снарадаў.
"Менавіта беспілотнікі вызначылі характар гэтай вайны. Яны адыграюць вырашальную ролю ў яе зыходзе. Вось чаму сёння я аб'яўляю аб перадачы Украіне найбуйнейшага на сённяшні дзень пакета беспілотнікаў ад Вялікабрытаніі. На працягу гэтага года з Вялікабрытаніі ва Украіну будзе пастаўлена звыш 120 тыс. новых беспілотных лятальных апаратаў", - заявіў брытанскі міністр абароны Джон Хілі.















