3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Грузія развітваецца з Каталікосам-Патрыярхам Іліёй II
Тысячы людзей сабраліся ў цэнтры Тбілісі, дзе ў кафедральным саборы Святой Тройцы праходзіць адпяванне Каталікоса-Патрыярха ўсяе Грузіі Іліі II.
На літургіі прысутнічаюць высокія іерархі Грузінскай праваслаўнай царквы, кіраўніцтва краіны і прадстаўнікі царкоўных дэлегацый з-за мяжы. Па благаславенні Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін узначальвае дэлегацыю Рускай праваслаўнай царквы.
Патрыярх Ілія II быў на чале Грузінскай праваслаўнай царквы 49 гадоў. Ён памёр у аўторак, 17 сакавіка, ва ўзросце 83 гадоў. Развітанне праходзіла некалькі дзён - праводзіць Патрыярха ў апошні шлях прыйшлі тысячы людзей - храм не закрывалі нават ноччу. Пахаваюць кіраўніка Грузінскай царквы ў Сіонскім храме ў Тбілісі.















