3.77 BYN
2.96 BYN
3.47 BYN
Латвійскія фермеры заклікаюць улады ўвесці надзвычайны рэжым з-за моцных паводак
Моцная паводка адбылася ў Відземе і Латгаліі. Латвійскія фермеры заклікаюць улады абвясціць рэжым надзвычайнай сітуацыі.
Удакладняецца, што затоплены шырокія сельскія тэрыторыі. Па словах мясцовых жыхароў, сады і палі ў некаторых раёнах цалкам сышлі падваду. Фермерам патрэбна падтрымка, каб выратаваць ураджай. Яго яшчэ можна захаваць.
У Міністэрства земляробства паступіла просьба склікаць пасяджэнне групы па крызісным кіраванні.