3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
На Камчатку абрынуўся моцны цыклон
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Расійская Камчатка патанае ў снезе - на паўвостраве бушуе моцны цыклон. Снегам замяло ўсё да другіх паверхаў, а месцамі і вышэй. Машыны пахаваныя пад гурбамі, дзверы ў пад'езды заблакіраваны, людзі прабіраюцца праз снег толькі з лапатамі.
Адкладзены ўсе авіярэйсы, складаная сітуацыя і на дарогах - праехаць не можа ў тым ліку спецтэхніка. З-за гэтага медыкам хуткай дапамогі прыйшлося больш чым кіламетр несці пацыента пры штармавым ветры.















